Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бай-ба́й, выкл.

  1. Прыпеў пры закалыхванні дзіцяці.

  2. Спаць (у дзіцячай мове).

    • Пайсці бай-бай.

бак​1, ✂, м.

Вялікая пасудзіна для вадкасцей.

  • Б. бензіну.

|| памянш. бачок, ✂.

|| прым. бакавы, ✂.

бак​2, ✂, м.

Насавая частка верхняй палубы судна.

|| прым. бакавы, ✂.

ба́кавая:

  • На бакавую (разм.) — легчы спаць.

    • Пад’еў ды на бакавую.

бакаві́на, ✂, ж.

  1. Бакавая частка чаго-н.

    • Б. армяка выгарала.
  2. Тое, што і бакавіца.

    • Б. кузава.
  3. Бакавая частка тушы.

    • Б. судака.

бакаві́ца, ✂, ж.

Бакавая сценка вагона, кузава, шафы і пад.

бака́л, ✂, м.

Пасудзіна для віна ў выглядзе вялікай чаркі.

  • Звіняць бакалы на вяселлі.

|| прым. бакальны, ✂.

бакала́ўр, ✂, м.

У некаторых краінах: вучоная ступень, а таксама асоба, што мае гэту ступень, а ў Францыі — чалавек, які здаў экзамен за курс сярэдняй школы.

|| прым. бакалаўрскі, ✂.

бакале́я, ✂, ж., зб.

Некаторыя харчовыя тавары (мука, крупы, цукар, перац і пад.).

|| прым. бакалейны, ✂.

  • Б. магазін.

бакара́, нескл., н.

Адзін з лепшых гатункаў хрустальных вырабаў.

  • Ваза б.