Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выехаць, ✂; зак.

  1. Паехаць, адправіцца з аднаго месца ў другое.

    • В. з горада.
    • В. з варот.
  2. Едучы, паявіцца дзе-н.

    • В. на лясную паляну.
    • З-за вугла выехала машына.
  3. Пакінуць адно месца жыхарства, пераехаўшы на другое.

    • Жыхары выехалі.
  4. Плаўна вываліцца, выпасці (разм.).

    • Пакет выехаў з рук.
  5. перан., на кім-чым. Выкарыстаць для сваёй выгады чыю-н. працу, якія-н. акалічнасці (разм. неадабр.).

    • В. на памочніку.
    • В. на акалічнасцях.

|| незак. выязджаць, ✂.

|| наз. выезд, ✂.

выжал, ✂, м.

Гончы сабака.

выжарына, ✂ і выжата, ✂, ж.

Выгаралы ўчастак балота, лесу.

выжарышча, ✂, н.

Выпаленае месца ў лесе, на балоце.

выжаць​1, ✂; зак.

Правесці жніво на якой-н. прасторы.

  • В. гектар жыта.

|| незак. выжынаць, ✂.

выжаць​2, ✂; зак.

У спорце: паступова падняць штангу, гіру і пад. ад грудзей уверх да поўнага выпроствання рук.

  • В. гіру ў 50 кг.

|| незак. выжымаць, ✂.

|| наз. выжым, ✂.

выжла, ✂, ж.

Гончая сука.

выжлятнік, ✂, м.

Той, хто загадвае гончымі сабакамі на паляванні.

выжыць​1, ✂; зак. (разм.).

Прымусіць пакінуць свой дом, вымусіць пайсці адкуль-н.

  • В. жыльца.
  • В. са службы.

|| незак. выжываць, ✂.

|| наз. выжыванне, ✂.

выжыць​2, ✂; зак.

Застацца жывым пасля цяжкай хваробы, ранення і пад.

  • Ранены выжыў.

◊

  • Выжыць з розуму (разм.) — страціць памяць, здольнасць усведамляць.

|| незак. выжываць, ✂.

|| наз. выжыванне, ✂.

  • Барацьба за в. чалавецтва.