выехаць, ; зак.

  1. Паехаць, адправіцца з аднаго месца ў другое.

    • В. з горада.
    • В. з варот.
  2. Едучы, паявіцца дзе-н.

    • В. на лясную паляну.
    • З-за вугла выехала машына.
  3. Пакінуць адно месца жыхарства, пераехаўшы на другое.

    • Жыхары выехалі.
  4. Плаўна вываліцца, выпасці (разм.).

    • Пакет выехаў з рук.
  5. перан., на кім-чым. Выкарыстаць для сваёй выгады чыю-н. працу, якія-н. акалічнасці (разм. неадабр.).

    • В. на памочніку.
    • В. на акалічнасцях.

|| незак. выязджаць, .

|| наз. выезд, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)