Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выдзяленне, , н.

  1. гл. выдзеліць, -цца.

  2. звычайна (выдзяленні, -яў).

    • Рэчывы, выдзеленыя арганізмам.

выдма, , ж.

Наносны пясчаны пагорак.

выдра, , ж.

  1. Млекакормячая драпежная вадаплаўная жывёліна сямейства куніцавых, а таксама яе футра.

  2. Пра злую няўжыўчывую жанчыну (разм. груб.).

|| прым. выдравы, і выдрын, .

выдраня, і выдранё, , н.

Дзіцяня выдры.

выдраць, ; зак.

  1. З сілай выцягнуць, вырваць што-н. моцна ўбітае, прымацаванае і пад.

    • В. цвік са сцяны.
    • В. ліст з кнігі.
  2. Драпаючы, выдаліць, вырваць.

    • В. вочы.
  3. перан. Атрымаць, узяць з вялікай цяжкасцю (разм.).

|| незак. выдзіраць, .

выдумаць, ; зак.

  1. Прыдумаць тое, чаго не было, сфантазіраваць.

  2. Прыдумаць, вынайсці, стварыць.

    • В. новы апарат.

|| незак. выдумляць, , выдумваць, і выдумліваць, .

выдумка, , ж.

  1. Хлусня, тое, што выдумана.

    • Не трэба слухаць, усе гэта выдумкі.
  2. Тое, што прыдумана, вынайдзена; вымысел, фантазія.

    • Нас здзіўляюць яго выдумкі і прапановы.
  3. Здольнасць выдумляць.

    • Чалавек з выдумкай.

выдумшчык, , м.

  1. Той, хто выдумвае што-н., жартаўнік.

    • В. забаў.
  2. Хлус, пляткар.

|| ж. выдумшчыца, .

выдурыць, ; зак. (разм.).

В. грошы або грошай у сястры.

|| незак. выдурваць, .

выдушыць1, ; зак.

  1. Ціснучы, націскаючы, выламаць.

    • В. шыбу з рамы.
  2. Перадушыць, знішчыць усіх, многіх.

|| незак. выдушваць, .