Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выдаць, ; зак.

  1. Даць што-н., забяспечыць чым-н.

    • В. грашовы аванс.
    • В. даведку.
  2. Вырабіць, выпусціць (якую-н. прадукцыю), падаць як вынік работы (спец.).

    • Мартэн выдаў першую плаўку.
    • Машына выдала інфармацыю.
  3. (са словам «замуж» або, разм., без яго), каго за каго. Паспрыяць замужжу, аддаць замуж.

    • В. дачку за афіцэра.
    • Удала выдалі дзяўчыну.
  4. Выпусціць з друку, надрукаваць.

    • В. кнігу.
  5. Апублікаваць, абвясціць.

    • В. пастанову.
  6. Раскрыць, зрабіць вядомым; удаць.

    • В. змоўшчыкаў.
    • В. сакрэт.
    • В. сябе неабдуманым словам.
  7. каго-што за каго-што. Прадставіць, назваць не тым, кім, чым яны з’яўляюцца.

    • В. сябра за брата.
    • В. чутае за бачанае.

|| незак. выдаваць, .

|| наз. выдача, і выданне, .

выдзел, , м. (спец.).

Частка маёмасці, атрыманая ў карыстанне кім-н.

выдзеліцца, ; зак.

  1. Выйшаўшы з саставу чаго-н., адасобіцца, стаць самастойным.

    • Старэйшы сын выдзеліўся з сям’і.
  2. Вылучыцца якім-н. чынам сярод іншых.

    • В. смеласцю.
  3. Выйсці з арганізма.

    • Выдзелілася макрота.

|| незак. выдзяляцца, .

|| наз. выдзяленне, .

|| прым. выдзяляльны, .

  • В. працэс.

выдзеліць, ; зак.

  1. Расчляніўшы або аддзяліўшы, прызначыць для якой-н. мэты.

    • В. частку маёмасці.
    • В. асноўную думку.
    • В. кватэру ў новым доме.
    • В. звеннявых.
  2. Вылучыць, адзначыць чым-н.

    • В. радок асаблівым шрыфтам.
    • В. выдатнага работніка.
  3. што. Вывесці з арганізма, з саставу чаго-н.

    • В. пот.
    • В. цяпло.

|| незак. выдзяляць, .

|| наз. выдзяленне, .

выдзерці, ; зак.

Тое, што і выдраць.

|| незак. выдзіраць, .

выдзеўбаць, ; зак.

Тое, што і выдзеўбці.

выдзёўбваць, ; незак.

Тое, што і дзяўбці (у 1, 2 і 4 знач.).

выдзіманне, , н.

  1. гл. выдзьмуць.

  2. Выраб пустацелых прадметаў з расплаўленага шкла пры дапамозе моцнага струменя паветра (спец.).

выдзьмухаць, ; зак.

  1. Дзьмухаючы, выдаліць адкуль-н. (пыл, парушыны і пад.).

    • В. попел з люлькі.
  2. Дзьмухаючы на вуголле, выклікаць з’яўленне полымя.

    • В. агонь.

|| незак. выдзьмухваць, .

выдзьмуць, ; зак.

  1. Выдаліць моцным струменем паветра.

  2. Вырабіць шляхам выдзімання (у 2 знач. і спец.).

    • В. бутэльку.

|| незак. выдзімаць, .

|| наз. выдзіманне, .