Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заліцца​2, ✂; зак.

Пачаць спяваць або ствараць якія-н. залівістыя гукі (смяяцца, брахаць і пад.) доўга, з пералівамі.

  • З. салаўём (перан. загаварыць красамоўна, з запалам; іран.).
  • З. смехам.

◊

  • Заліцца слязамі (разм.) — горка заплакаць.

|| незак. залівацца, ✂.

заліць​1, ✂; зак.

  1. Пакрыць скрозь вадой або іншай вадкасцю.

    • Рака заліла паплавы.
    • Сонечнае святло заліло пакоі (перан. вельмі асвяціла).
    • Калоны дэманстрантаў залілі вуліцы (перан.).
  2. Абліць, запэцкаць вадкім.

    • З. сшытак чарнілам.
  3. Затушыць вадой.

    • З. агонь.
  4. Напоўніць, пакрыць чым-н. вадкім, здольным зацвярдзець.

    • З. вуліцу асфальтам.
    • З. каток.
  5. Наліць, напоўніць чым-н.

    • З. гаручае ў бак.

|| незак. заліваць, ✂.

|| наз. заліўка, ✂ і заліванне, ✂.

заліць​2, ✂; незак. (спец.).

Апрацоўваць (шкуры) растворам вапны.

|| наз. заленне, ✂.

залічыцца, ✂; зак. (афіц.).

Паступіць куды-н., уключыцца ў склад каго-, чаго-н.

  • З. на службу.

|| незак. залічвацца, ✂.

залічыць, ✂; зак.

  1. Уключыць у склад каго-, чаго-н., аднесці да якой-н. катэгорыі.

    • З. студэнтам.
    • З. на работу.
    • З. у адстаючыя.
  2. Прылічыць каму-н., занесці на чый-н. рахунак.

    • З. на бягучы рахунак дзвесце рублёў.
    • З. у агульны бюджэт.
  3. Прыняць што-н. у лік чаго-н.

    • З. пяць рублёў у пагашэнне доўгу.
  4. Адобрыць, паставіўшы залік.

    • З. курсавую работу.

|| незак. залічваць, ✂.

|| наз. залічванне, ✂.

|| наз. залічэнне, ✂.

залішне, прысл. (разм.).

Звыш меры, занадта.

залішні, ✂ (разм.).

Лішні, які перавышае патрэбу, неабходнасць.

  • Залішнія клопаты.

залог, ✂, м.

  1. Тое, што і заклад.

  2. перан. Доказ, гарантыя чаго-н.

    • З. дружбы.

|| прым. залогавы, ✂.

  • Залогавае абавязацельства.

заложнік, ✂, м.

Асоба, гвалтоўна кім-н. затрыманая для таго, каб прымусіць выканаць якія-н. абавязацельствы або патрабаванні тую дзяржаву, арганізацыю, да якой належыць гэта асоба.

|| ж. заложніца, ✂.

|| прым. заложніцкі, ✂.

залоза, ✂, ж.

Орган, які выпрацоўвае і выдзяляе рэчывы, неабходныя для жыццядзейнасці арганізма.

  • Слінная з.
  • Малочныя залозы.
  • Залозы ўнутранай сакрэцыі.

|| памянш. залозка, ✂.

|| прым. залозісты, ✂.