Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

залом1, , м.

  1. Заломленае месца на чым-н. або круты выгіб, паварот чаго-н.

    • З. на суку.
    • З. акопа.
  2. Зблытаны і заламаны чараўніком пук жытніх сцяблоў, які, па ўяўленню забабонных людзей, мог наклікаць бяду на гаспадара нівы.

    • Заламаць з.

залом2, , м.

Разнавіднасць буйнога і тлустага селядца.

залоўка, , ж.

Сястра мужа.

  • З. ў мяне вельмі добрая.

залп, , м.

Адначасовы выстрал з некалькіх гармат, вінтовак.

  • Гарматны з. па ворагу.

|| прым. залпавы, .

залпам, прысл.

  1. Адначасова з некалькіх гармат, вінтовак.

    • Выстраліць з.
  2. перан. Адразу, без перадышкі (разм.).

    • Выпіць з.
    • Расказаць усё з.

залубянелы, (разм.).

Зацвярдзелы, каляны.

  • Залубянелая вопратка.

залупіцца, ; зак. (разм.).

  1. Адарваўшыся, завярнуцца, загнуцца.

    • Скура каля пазногця залупілася.
  2. Агаліцца, падняўшы сукенку, спадніцу, загаліцца.

  3. (і і 2 ас. не ўжыв.). Загнуўшыся, падняцца ўгару.

    • Сукенка залупілася.

|| незак. залуплівацца, .

залупіць, ; зак. (разм.).

  1. Адарваўшы, завярнуць, загнуць.

    • З. скуру на пальцы.
  2. Загнуўшы, падняць угору, загаліць.

    • З. спадніцу.

|| незак. залупліваць, .

залупцаваць, ; зак. (разм.).

Лупцуючы, давесці да страты прытомнасці або да смерці.

  • З. бізуном да непрытомнасці.

залучыць, ; зак. (разм.).

Прыцягнуць да ўдзелу ў чым-н., перацягнуць на свой бок.

|| незак. залучаць, .