Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

залыгаць, ✂; зак. (разм.).

  1. Накінуць што-н. на рогі, шыю (валу, каню), зашмаргнуўшы ці завязаўшы вузлом.

    • З. карову.
  2. перан. Уцягнуць у сваю кампанію.

|| незак. залыгваць, ✂.

залыпаць, ✂; зак. (разм.).

Пачаць лыпаць.

  • З. вачамі.

залысіна, ✂, ж.

  1. Участак галавы ад ілба над скронню, не пакрыты валасамі.

  2. Месца на ствале дрэва, дзе садрана кара.

залысіць, ✂; зак.

Счасаць кару ў якім-н. месцы на дрэве; зрабіць залысіну (у 2 знач.).

  • З. дрэва.

залюбавацца, ✂; зак.

Любуючыся, заглядзецца.

  • З. на заход сонца.

залюляць​1, ✂; зак.

Давесці да дрымоты, да сну, люляючы.

  • З. дзіця.

залюляць​2, ✂; зак.

Пачаць люляць.

заляжалы, ✂.

Які доўга ляжаў без выкарыстання, які сапсаваўся ад доўгага ляжання.

  • Заляжалае сукно.

заляжацца, ✂; зак.

  1. Праляжаць надта доўга. З. ў пасцелі.

    • Такі тавар доўга не залежыцца.
  2. Сапсавацца ад доўгага ляжання.

    • Каўбаса заляжалася.

|| незак. залежвацца, ✂.

залямантаваць, ✂; зак.

Пачаць лямантаваць.

  • Дзеці залямантавалі пад акном.