Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

залётны​2 ✂ прым.

Звязаны з залётамі; які выражае заляцанне.

  • Залётныя позіркі.

залёты, ✂.

Імкненне выклікаць прыхільнасць жанчыны, заляцанне.

заліваць, ✂; незак.

  1. гл. заліць .

  2. Ілгаць, расказваць байкі (разм. неадабр.).

    • Не залівай, усё роўна не паверым.
  3. Многа, часта піць (разм.).

    • Апошні час ён вельмі залівае.

залівісты, ✂.

Гучны, пералівісты, з бесперапыннымі пераходамі з аднаго тону ў другі.

  • З. смех.
  • З. звон званка.

|| наз. залівістасць, ✂.

залізаць, ✂; зак.

  1. Лізаннем ачысціць.

    • З. рану.
  2. Шчыльна і гладка прычасаць (валасы; разм.).

|| незак. залізваць, ✂.

залік, ✂, м.

Від праверачных іспытаў (у вышэйшай школе, у спартыўных установах і пад.), а таксама адзнака аб праходжанні такіх іспытаў.

  • Здаць з.
  • Атрымаць з.

|| прым. заліковы, ✂.

  • Заліковая кніжка (для адзнак аб здадзеных экзаменах, заліках).

заліў, ✂, м.

Водная прастора, якая ўразаецца ў сушу.

  • Фінскі з.

|| прым. заліўны, ✂.

заліўны, ✂.

  1. Які заліваецца вадой у час паводак.

    • З. луг.
  2. Вельмі моцны, праліўны (пра дождж).

  3. Пра страву: заліты густым наварам.

    • Заліўное парася.
    • Есці заліўное (наз.).

заліхвацкі, ✂.

Удалы, хвацкі.

  • З. выгляд.

|| наз. заліхвацкасць, ✂.

заліцца​1, ✂; зак.

  1. Пра вадкае: пранікнуць куды-н.

    • Вада залілася за каўнер.
  2. перан. Пакрыцца чым-н., што выступіла на паверхню.

    • З. чырванню.
  3. Захлынуцца (разм.).

    • Плаваць не ўмеў і заліўся.

|| незак. залівацца, ✂.