Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заламаць, ✂; зак.

  1. Сагнуўшы, надламаць.

    • З. галінку на дрэве.
  2. Сагнуўшы, адкінуць уверх або назад.

    • З. рукі.
  3. Запрасіць надта дорага (разм.).

    • З. страшэнную цану.

◊

  • Асінку заламаць (разм.) — даць зарок не рабіць што-н.

  • Заламаць шапку (разм.) — надзець набакір або ссунуць на патыліцу.

|| незак. заломліваць, ✂.

залапатаць, ✂; зак.

Пачаць вельмі хутка, неразборліва гаварыць.

  • Прахожы спыніўся і штосьці залапатаў.

залапаць, ✂; незак. (разм.).

Часта чапаючы, лапаючы, забрудзіць.

  • З. фіранку.

|| незак. залапваць, ✂.

залата...

Першая частка складаных слоў, якая ўжыв. замест «золата...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. залатагрывы, залатаносны, залатаверхі.

залатаверхі, ✂.

У народнай паэзіі: з пазалочаным верхам, купалам.

  • З. палац.

залатаносны, ✂.

Які мае ў сваім саставе золата (пра радовішча).

  • З. пясок.

|| наз. залатаноснасць, ✂.

залаташвейны, ✂.

Які мае адносіны да шыцця золатам (у 3 знач.).

  • Залаташвейная майстэрня.

залатнік​1, ✂, м.

Старая мера масы, роўная фунта або 4,26 грама.

  • Малы з., ды дарагі.

залатнік​2, ✂, м. (спец.).

Механізм для аўтаматычнага кіравання патокам пары, вадкасці або газу ў цеплавых, гідраўлічных і пнеўматычных механізмах.

|| прым. залатніковы, ✂.

залатоўка, ✂, ж. (уст.).

Манета ў 15 капеек.