Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

залатуха, , ж.

Дзіцячая хвароба, якая суправаджаецца агульным знясіленнем, высыпкай на целе і пад.

|| прым. залатушны, .

  • Залатушнае дзіця.

залаты, .

  1. гл. золата.

  2. залаты, -ога, -ыя, -ых, м.

    • Манета з золата, чырвонец.
  3. Колеру золата, бліскуча-жоўты.

    • Залатыя валасы.
    • Залатая восень (асенні час, калі лісце жаўцее яркімі адценнямі).
  4. перан. Шчаслівы, радасны.

    • З. час.
    • З. век.
  5. перан. Цудоўны, выдатны.

    • З. чалавек.
    • Залатыя рукі (умелыя).
  6. перан. Дарагі, любімы.

    • Залатыя мае дзеткі.

  • Залатое сячэнне (спец.) — гарманічная прапорцыя, у якой адна частка адносіцца да другой, як усё цэлае да першай часткі.

  • Залатая моладзь — пра моладзь з забяспечаных слаёў грамадства, якая вядзе марнатраўнае жыццё.

  • Залатая сярэдзіна — пра спосаб дзеяння, пры якім пазбягаюць крайнасцей, рызыкі, смелых рашэнняў.

  • Залатое вяселле (разм.) — пяцідзесяцігоддзе сямейнага жыцця.

  • Залатое дно — пра невычэрпную крыніцу багацця, даходу.

залаціста-...

Першая частка складаных слоў са знач. з залацістым адценнем, напр. залаціста-аранжавы, залаціста-белы, залаціста-бліскучы, залаціста-пурпуровы, залаціста-русы, залаціста-рыжы, залаціста-саламяны, залаціста-чырвоны.

залацісты, .

Колеру золата, з бліскуча-жоўтым адлівам.

  • Залацістыя зоры.
  • Залацістыя валасы.

|| наз. залацістасць, .

залаціцца, ; незак.

  1. Станавіцца залатым.

    • Жыта залоціцца.
  2. Віднецца (пра што-н. залатое, залацістае).

    • У далечыні залоцяцца пяскі.

залаціць, ; незак.

  1. Пакрываць золатам, пазалотай.

    • З. лыжкі.
  2. Асвятляючы, надаваць чаму-н. залацісты колер.

    • Сонца залоціць лес.

|| зак. вызалаціць, і пазалаціць, .

|| наз. залачэнне, .

|| прым. залацільны, .

залачоны, і залочаны, .

Пакрыты слоем золата.

  • З. купал.

залашчыць, ; зак. (разм.).

Стаміць, змучыць ласкамі.

  • З. шчаня.

залвіца, , ж.

Мужава сястра.

  • З. не сястрыца (з нар.).

залгацца, ; зак. (разм.).

Лгучы, зусім заблытацца.