залаты,
-
гл. золата. -
залаты, -ога, -ыя, -ых, м.
- Манета з золата, чырвонец.
-
Колеру золата, бліскуча-жоўты.
- Залатыя валасы.
- Залатая восень (асенні час, калі лісце жаўцее яркімі адценнямі).
-
перан. Шчаслівы, радасны.- З. час.
- З. век.
-
перан. Цудоўны, выдатны.- З. чалавек.
- Залатыя рукі (умелыя).
-
перан. Дарагі, любімы.- Залатыя мае дзеткі.
Залатое сячэнне (
спец. ) — гарманічная прапорцыя, у якой адна частка адносіцца да другой, як усё цэлае да першай часткі.
Залатая моладзь — пра моладзь з забяспечаных слаёў грамадства, якая вядзе марнатраўнае жыццё.
Залатая сярэдзіна — пра спосаб дзеяння, пры якім пазбягаюць крайнасцей, рызыкі, смелых рашэнняў.
Залатое вяселле (
разм. ) — пяцідзесяцігоддзе сямейнага жыцця.Залатое дно — пра невычэрпную крыніцу багацця, даходу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)