Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

замаркоціцца, ✂; зак.

Стаць маркотным, занудзіцца.

  • Замаркоціўся хлопчык.

замарозіць, ✂; зак.

  1. Падвергнуць дзеянню холаду, даць замерзнуць, застыць.

    • З. рыбу.
    • З. садавіну.
  2. Моцна астудзіць (разм.).

    • З. віно.
  3. Абязболіць які-н. участак цела спецыяльнымі сродкамі (разм.).

    • З. зуб.
  4. перан. Пакінуць на ранейшым узроўні або нявыкарыстаным.

    • З. сродкі.
    • З. будаўніцтва.

|| незак. замарожваць, ✂.

|| наз. замарожванне, ✂ і замарозка, ✂.

замарудзіцца, ✂; зак.

Стаць больш марудным.

  • Рух цягніка замарудзіўся.

|| незак. замаруджвацца, ✂.

замарудзіць, ✂; зак.

  1. Зрабіць больш павольным, марудным.

    • З. крок.
  2. Маруднымі дзеяннямі затрымаць што-н., з’яўленне чаго-н.

    • Надта з. выкананне пастановы.
  3. без дапаўнення., з інф. або з чым. Затрымацца, прыпазніцца.

    • Знаёмы не замарудзіў прынесці кнігу.
    • З. з адказам на пісьмо.

|| незак. замаруджваць, ✂.

замарыцца, ✂; зак.

Стаміцца, знясіліцца.

|| незак. заморвацца, ✂.

замасліцца, ✂; зак.

  1. Запэцкацца маслам, чым-н. тлустым.

  2. перан. Пачаць масліцца, заблішчаць.

    • Вочы замасліліся.

|| незак. замаслівацца, ✂.

замасліць, ✂; зак.

Запэцкаць маслам, чым-н. тлустым.

  • З. кнігу.
  • З. вопратку.

|| незак. замасліваць, ✂.

заматацца, ✂; зак.

  1. Закруціцца, абматацца вакол чаго-н.

    • Пуга заматалася за аглоблю.
  2. Стаміцца, знясілець ад клопатаў, работы (разм.).

|| незак. замотвацца, ✂.

заматаць​1, ✂; зак.

  1. Матаючы, закруціць вакол чаго-н.

  2. Стаміць, знясіліць работай, клопатамі і пад. (разм.).

заматаць​2, ✂; зак. (разм.).

Пачаць матаць.

  • З. галавой.