Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заметны, (разм.).

Такі, якога можна заўважыць, убачыць.

  • З. след удару.

|| наз. заметнасць, .

замеціць, ; зак. (разм.).

  1. каго-што і са злуч. уступальны. «што», «як». Убачыць, угледзець.

    • З. удалечыні агеньчык.
    • З., што слухачы стаміліся.
  2. Адзначыць у памяці, запомніць, памеціць, прымеціць.

    • З. падазронага чалавека.
    • З. дарогу ў лесе.

замець, , ж.

Завіруха, мяцеліца або снег, які вецер пераганяе па зямлі.

  • На дварэ круціла з.
  • Па дарозе слалася з.

замёрзлы, і замерзлы, .

  1. Зацвярдзелы ад холаду; пакрыты ледзяной коркай.

    • Замёрзлая гразь.
    • Замёрзлыя вокны.
    • Замёрзлыя пальцы (моцна азяблыя).
  2. Які загінуў, памёр ад холаду.

    • З. чалавек.

замілавальны, .

Які выклікае або выражае замілаванне.

  • Замілавальнае дзіця.
  • Замілавальная ўхмылка.

|| наз. замілавальнасць, .

замілаванне, , н.

Пачуццё пяшчоты да каго-, чаго-н., любаванне кім-, чым-н.

  • Слёзы замілавання.
  • Прыйсці ў з.

замілавацца, ; зак.

Прыйсці ў замілаванне.

|| незак. замілоўвацца, .

замілаваць, ; зак.

Прывесці ў замілаванне.

  • Дзяўчынка замілавала нас сваёй ласкавасцю.

|| незак. замілоўваць, .

замінка, , ж. (разм.).

  1. Затрымка, перашкода.

    • З. ў руху паяздоў.
  2. Перапынак пры маўленні.

    • Гаварыць з замінкамі.

замінулы, (разм.).

Які папярэднічае мінуламу.

  • З. год.