замаўчаць1, ✂; зак. (разм.).
Замоўкнуць, перастаць гаварыць, спяваць, крычаць і пад.
- Апавядальнік замаўчаў.
- Пісаў пісьмы, а цяпер нешта замаўчаў (перан. перастаў пісаць).
замаўчаць2, ✂; зак. (разм.).
Наўмысным маўчаннем скрыць, не даць даведацца пра што-н.
- З. непрыемны інцыдэнт.
- Нельга з. імя вялікага вучонага.
|| незак. замоўчваць, ✂.
|| наз. замоўчванне, ✂.
замахнуцца, ✂; зак.
-
чым на каго і без дапаўнення. Узмахам падняць руку (для нанясення ўдару).
-
перан., на што. Намерыцца зрабіць што-н. вялікае, складанае, значнае або атрымаць што-н. і
зрабіць спробу незаконна захапіць што-н.
- З. на новую тэму.
- З. на чужое дабро.
|| незак. замахвацца, ✂.
|| наз. замахванне, ✂ і замах, ✂.
замацавальнік, ✂, м.
Хімічны састаў для замацавання чаго-н. (напр., фотаздымкаў пасля іх праяўлення, фарбы на тканіне і пад.).
замацавацца, ✂; зак.
-
Стаць замацаваным.
-
Утрымацца на занятай пазіцыі, арганізаваўшы абарону.
- Войскі замацаваліся на новых рубяжах.
-
Застацца за кім-, чым-н., зрабіцца прыналежнасцю каго-, чаго-н. (пра назву, мянушку і пад.).
- Гэта мянушка за ім замацавалася назаўсёды.
|| незак. замацоўвацца, ✂.
|| наз. замацоўванне, ✂.
|| наз. замацаванне, ✂.
замацаваць, ✂; зак.
-
Зрабіць нерухомым, устойлівым (прывязаўшы, прыбіўшы і пад.).
- З. канат.
- З. дэталь на станку.
-
перан. Зрабіць трывалым, устойлівым.
-
Апрацаваць замацавальнікам (спец.).
-
каго-што за кім-чым. Забяспечыць чые-н. правы, уладу на каго-, што-н., устанавіць якія-н. абавязкі.
- З. зямлю за сялянамі.
- З. за групай кансультанта.
|| незак. замацоўваць, ✂.
|| наз. замацоўванне, ✂.
|| наз. замацаванне, ✂.
|| прым. замацавальны, ✂.
замашка, ✂, ж. (разм. неадабр.).
Манера дзейнічаць, звычка, нораў.
- Барскія замашкі.
- Купецкія замашкі.
замглелы, ✂.
Пакрыты імглой, затуманены.
замгліць1, ✂; зак.
Пакрыць імглой, затуманіць.