замок, ✂, м.
-
Прыстасаванне для запірання чаго-н. на ключ.
- Дзвярны з.
- Заперці дзверы на з.
- За сямю (дзесяццю) замкамі (перан. старанна схаваны).
- На замку (запёрта).
- Граніца на замку (перан. надзейна абаронена).
-
Затвор агнястрэльнай зброі.
-
Спосаб змацавання частак драўляных канструкцый (спец.).
-
Верхняя злучальная частка аркі, скляпення (спец.).
|| прым. замковы, ✂ і замочны, ✂.
заморак, ✂, м. (разм.).
Кволая, фізічна недаразвітая істота.
замотваць, ✂; незак.
Тое, што і матаць (у 1 знач.).
замоўкнуць, ✂; зак.
Перастаць гаварыць (або перапісвацца) з кім-н. і заціхнуць.
- Гаварыў-гаварыў і раптам замоўк.
- Кулямёт замоўк.
|| незак. замаўкаць, ✂.
замужам, прысл.
У шлюбе, у стане замужняй (пра жанчыну).
замужжа, ✂, н.
Уступленне жанчыны ў шлюб, знаходжанне ў шлюбе.
замужняя, ✂, ж.
Якая знаходзіцца ў шлюбе, замужам.