Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мікрон, ✂, м.

Адзінка даўжыні, роўная мільённай частцы метра.

|| прым. мікронны, ✂.

міксер, ✂, м.

Апарат, прыстасаванне для прыгатавання сумесей, для змешвання, змешвальнік.

|| прым. міксерны, ✂.

мікстура, ✂, ж.

Вадкае лякарства з сумесі некалькіх рэчываў.

  • М. ад кашлю.

|| прым. мікстурны, ✂.

мілавацца, ✂; незак.

Лашчыцца, галубіцца, абнімацца, праяўляць узаемную любоў.

мілаваць​1, ✂; незак.

Дараваць каму-н. віну.

  • Нельга м. забойцу.

мілаваць​2, ✂; незак.

Песціць, галубіць, пялегаваць.

  • М. дзіця.

мілавідны, ✂.

З прыемным на выгляд тварам, прывабны.

  • Мілавідная дзяўчына.

|| наз. мілавіднасць, ✂.

мілагучны, ✂.

Прыемны на слых, які прыемна гучыць.

  • Мілагучная мелодыя вальса.

|| наз. мілагучнасць, ✂.

міласцівы, ✂.

Які праяўляе міласць, прыхільнасць, добразычлівасць.

міласціна, ✂, ж.

Ахвяраванне жабраку, беднаму.

  • Прасіць міласціну.