Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

распарадак, ✂, м.

Устаноўлены парадак у якой-н. справе.

  • Р. дня.
  • Правілы ўнутранага распарадку.

распараджацца, ✂; незак.

  1. гл. распарадзіцца.

  2. Кіраваць, ведаць кім-, чым-н.

    • У доме ўсім распараджаецца бацька.
  3. Весці сябе як гаспадар; камандаваць.

    • Р. ў чужой хаце.

распараджэнне, ✂, н.

  1. гл. распарадзіцца.

  2. Загад, пастанова.

    • Аддаць р.

◊

  • У распараджэнне каго-чаго або чыё — пад чыё-н. начальства, кіраўніцтва.

  • Камандзіраваць каго-н. у распараджэнне раёна.

распарадзіцца, ✂; зак.

  1. Аддаць загад; загадаць.

    • Р. наконт адпраўкі экспедыцыі.
  2. Паклапаціцца аб выкананні чаго-н. належным чынам.

    • Р. па-гаспадарску грашыма.

|| незак. распараджацца, ✂.

|| наз. распараджэнне, ✂.

распарадлівы, ✂.

Які ўмее добра кіраваць, распараджацца чым-н.

  • Р. начальнік.

|| наз. распарадлівасць, ✂.

распарадчык, ✂, м.

Асоба, якая адказвае за даручаную ёй справу і непасрэдна кіруе ёй.

  • Р. крэдытаў.

|| ж. распарадчыца, ✂.

|| прым. распарадчыцкі, ✂.

распарыцца, ✂; зак.

  1. Размякчыцца, размякнуць пад дзеяннем пары, гарачай вады.

    • Рэпа добра распарылася.
  2. Разагрэцца да поту (разм.).

    • Р. ў лазні.

|| незак. распарвацца, ✂.

распарыць, ✂; зак.

  1. Размякчыць парай, варам.

    • Р. зерне.
  2. Разагрэць да поту (разм.).

    • Р. цела.

|| незак. распарваць, ✂.

|| наз. распарванне, ✂ і распарка, ✂.

распасцерці, ✂; зак.

  1. Шырока раскінуць (рукі, крылы).

    • З распасцёртымі абдымкамі сустрэць (перан. з радасцю, прыветна).
  2. Роўна, свабодна разгарнуць, разаслаць што-н. на паверхні чаго-н.

    • Р. коўдру на канапе.
  3. перан., на каго-што. Пашырыць сферу дзеяння чаго-н.; распаўсюдзіць.

    • Р. сваю ўладу.

|| незак. распасціраць, ✂.

распасцерціся, ✂; зак.

  1. Легчы або паваліцца, шырока расхінуўшы рукі, ногі.

    • Ранены распасцёрся на зямлі.
  2. Заняць сабой шырокі абшар, вялікую прастору.

    • Над зямлёй распасцёрся купал неба.
  3. перан. Пашырыць сферу свайго дзеяння, уплыву.

    • Дзейнасць перадавых калгасаў распасцерлася на суседнія гаспадаркі.

|| незак. распасцірацца, ✂.