Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чарадзейства, ✂, н.

  1. Вядзьмарства, чары (уст.).

  2. перан. Тое, што і чары (у 2 знач.).

чарамша, ✂, ж.

Від дзікарослай цыбулі, па смаку і паху падобнай на часнок; мядзведжая цыбуля.

чаранкаваць, ✂; незак. (спец.).

Прышчэпліваць і вырошчваць расліны пры дапамозе чаранкоў.

|| зак. адчаранкаваць, ✂.

|| наз. чаранкаванне, ✂.

чаранок, ✂, м.

  1. Частка сцябла, галінкі з пупышкамі ад расліны, прызначаная для прышчэпкі і пасадкі.

  2. Вузкая частка ліста, якая злучае яго са сцяблом.

|| прым. чаранковы, ✂.

чарапаха, ✂, ж.

  1. Жывёліна атрада паўзуноў, пакрытая касцявым панцырам, якая вельмі павольна рухаецца на кароткіх лапах, што могуць разам з галавой і хвастом уцягвацца ў панцыр.

    • Марская ч.
  2. зб. Рагавыя пласцінкі панцыра гэтай жывёлы, а таксама вырабы з такіх пласцінак.

|| памянш. чарапашка, ✂.

|| прым. чарапахавы, ✂ і чарапашы, ✂.

чарапашка, ✂, ж.

  1. гл. чарапаха.

  2. Насякомае атрада клапоў, небяспечны шкоднік злакавых раслін.

чарапашы, ✂.

  1. гл. чарапаха.

  2. перан. Вельмі павольны.

    • Ч. крок.
    • Чарапашыя тэмпы работы.

чарапіца, ✂, ж.

  1. зб. Дахавы матэрыял у выглядзе абпаленых гліняных або цэментных пласцінак або плітак з пазамі.

    • Дом пакрыты чарапіцай.
  2. Асобная такая пласцінка.

|| прым. чарапічны, ✂.

  • Ч. завод.

чарапічны, ✂.

  1. гл. чарапіца.

  2. Зроблены з чарапіцы, пакрыты чарапіцай.

    • Ч. дах.

чарапічына, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і чарапіца (у 2 знач.).