Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

word1 [wɜ:d] n.

1. сло́ва;

half a word паўсло́ва;

concluding words заклю́чныя сло́вы;

have a word (with smb.) пагавары́ць (з кім-н.);

I have no words to express my gratitude. Мне не хапае слоў, каб выказаць удзячнасць.

2. заўва́га, пара́да;

a word of advice пара́да;

a word in season своечасо́вая пара́да

3. ве́стка, навіна́;

Please leave a word for me at the office. Калі ласка, пакіньце мне запіску ў офісе.

4. абяца́нне;

give smb. one’s word паабяца́ць;

keep/break one’s word стрыма́ць/не стрыма́ць сло́ва;

a man of his word чалаве́к сло́ва

by word of mouth на сло́вах;

have words (with smb.) свары́цца (з кім-н.);

in a word адны́м сло́вам;

in other words другі́мі сло́вамі, іна́кш ка́жучы;

without many words без лі́шніх слоў;

not a word! infml ні сло́ва!; ні гу-гу!;

in word and deed на сло́вах і на спра́ве;

beyond words невымо́ўны;

eat/swallow one’s words браць свае́ сло́вы наза́д; прасіць прабачэ́ння за ска́занае;

fair/good words кампліме́нты;

the last word (in smth.) апо́шняе дасягне́нне (у чым-н.);

put in a (good) word for smb. закі́нуць сло́ўца за каго́-н.;

take smb. at his word паве́рыць каму́-н. на сло́ва;

take smb.’s word for it лаві́ць каго́-н. на сло́ве;

word for word сло́ва ў сло́ва;

a word of honour сло́ва го́нарy

word2 [wɜ:d] v. выража́ць сло́вамі, падбіра́ць сло́вы; фармулява́ць;

How should it be worded? Як бы гэта выказаць?

wordbook [ˈwɜ:dbʊk] n.

1. сло́ўнік; гласа́рый

2. лібрэ́та (оперы)

3. спе́ўнік

wordbuilding [ˈwɜ:dˌbɪldɪŋ] n. ling. словаўтварэ́нне

wordclass [ˈwɜ:dklɑ:s] n. ling. разра́д слоў; часці́на мо́вы

wording [ˈwɜ:dɪŋ] n. фармулёўка; фо́рма выка́звання

wordless [ˈwɜ:dləs] adj. fml or lit. маўклі́вы, бязмо́ўны;

wordless grief маўклі́вае го́ра; го́ра, яко́е не перада́ць сло́вамі

wordplay [ˈwɜ:dpleɪ] n. гульня́ слоў, каламбу́р

wordy [ˈwɜ:di] adj. derog. шматсло́ўны;

a wordy explanation шматсло́ўнае тлумачэ́нне

word-blindness [ˈwɜ:dˌblaɪndnəs] n. med. стра́та здо́льнасці чыта́ць, алексі́я