Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

one1 [wʌn] num., n. лі́чба адзі́н;

one, two, three… раз, два, тры…;

one and a half паўтара́;

chapter one глава́ пе́ршая;

The baby is only one. Дзіцяці толькі год;

He’ll come at one. Ён прыйдзе а першай гадзіне;

last but one перадапо́шні;

(come) in ones and twos (прыхо́дзіць) па адны́м і па дво́е;

one or two не́калькі; няшма́т;

one day адно́йчы

one after another адзі́н за адны́м;

one and all dated, infml усе́ да аднаго́;

be at one with smb. fml быць заадно́ з кім-н., быць ца́лкам зго́дным з кім-н.;

He looks after number one. Ён дбае толькі пра свае інтарэсы;

It’s all one to me. Мне ўсё роўна.

one2 [wʌn] pron.

1. : ужываецца замест назоўніка, каб пазбегнуць паўтору;

new laws and old ones зако́ны но́выя і стары́я

2. : ужываецца ў няпэўна-асабовых сказах;

How can one do it? Як гэта зрабіць?

one never knows ніко́лі не ве́даеш; хто яго́ ве́дае;

the one about… жарт, анекдо́т;

the little ones дзе́ці

oneness [ˈwʌnnəs] n. fml адзі́нства, супо́льнасць, е́днасць; непары́ўнасць; ядна́нне, лу́чнасць

onerous [ˈəʊnərəs] adj. fml ця́жкі, цяжкава́ты; нялёгкі (для выканання); які́ патрабуе вы́сілку;

onerous duties ця́жкія абавя́зкі

oneself [wʌnˈself] pron. fml

1. сябе́, сабе́;

do smth. for oneself рабі́ць што-н. для сябе́;

talk to oneself размаўля́ць з самі́м сабо́ю;

hurt oneself уда́рыцца, вы́цяцца, сту́кнуцца;

see smth. for oneself ба́чыць на свае́ во́чы, перако́нвацца

2. сам; сама́; само́;

one has to do it oneself трэ́ба зрабі́ць гэ́та само́му

(all) by oneself

1) адзі́н, сам, без дапамо́гі;

2) адзі́н, у адзіно́це, у само́це;

be oneself быць у нарма́льным ста́не (фізічным і маральным); быць самі́м сабо́й

one-armed bandit [ˌwʌnɑ:mdˈbændɪt] n. ігра́льны аўтама́т (звыч. з адной ручкай, «аднарукі бандыт»)

one-off [ˌwʌnˈɒf] adj. BrE уніка́льны, адзі́ны; ра́завы;

a one-off payment аднаразо́вая вы́плата; ра́завы плаце́ж

one-sided [ˌwʌnˈsaɪdɪd] adj.

1. аднабако́вы; прадузя́ты; неаб’екты́ўны, небесстаро́нні

2. няро́ўны, нераўнацэ́нны; нераўнаме́рны;

a onesided fight няро́ўная схва́тка

one-time [ˈwʌntaɪm] adj.

1. былы́;

a one-time director былы́ дырэ́ктар

2. аднаразо́вы; які́ сустракаецца/адбыва́ецца то́лькі адно́йчы;

a one-time fee аднаразо́вая вы́плата; ра́завы плаце́ж

one-to-one [ˌwʌntəˈwʌn] adj.

1. адзі́н на адзі́н, без све́дак, з во́ка на во́ка, сам-на́сам;

a oneto-one meeting сустрэ́ча адзі́н на адзі́н

2. адзі́н к аднаму́;

a one-to-one correlation суадно́сіны адзі́н к аднаму́