Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

evict [ɪˈvɪkt] v. (from) высяля́ць; выганя́ць (з дому, будынка і да т.п.)

eviction [ɪˈvɪkʃn] n. (from) высяле́нне

evidence [ˈevɪdəns] n.

1. (of/for) до́каз(ы), фа́кты;

They found new evidence for their theory. Яны знайшлі новыя факты як доказ іх тэорыі.

2. law до́каз; сведчанне, паказа́нні све́дкаў;

The fingerprints were the only evidence. Адбіткі пальцаў былі адзіным доказам.

be in evidence быць навідаво́ку; быць лёгка заўва́жаным;

The boy was nowhere in evidence. Хлопчыка нідзе не было відаць;

She likes very much to be in evidence. Яна вельмі любіць быць на вачах.

evident [ˈevɪdənt] adj. (in/from) відаво́чны; я́сны

evidently [ˈevɪdəntli] adv. відаво́чна; напэ́ўна

evil1 [ˈi:vl] n. fml

1. зло; лі́ха;

good and evil дабро́ і зло;

the struggle of good against evil барацьба́ дабра́ са злом

choose the lesser of two evils выбіра́ць з дзвюх бед ме́ншую

evil2 [ˈi:vl] adj. злы, ліхі́;

the evil eye ліхі́я/благі́я во́чы

the evil hour ліха́я гадзі́на;

the evil day чо́рны дзень;

the evil moment неспрыя́льны мо́мант