Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

sterilize, BrE -ise [ˈsterəlaɪz] v.

1. стэрылізава́ць;

sterilized milk стэрылізава́нае малако́

2. шту́чна абяспло́джваць

sterling1 [ˈstɜ:lɪŋ] n. стэ́рлінг;

the pound sterling фунт стэ́рлінгаў;

the sterling area стэ́рлінгавая зо́на

sterling2 [ˈstɜ:lɪŋ] adj.

1. паўнава́жкі, паўнацэ́нны;

sterling silver чы́стае серабро́

2. надзе́йны, сумле́нны, прысто́йны;

sterling principles цвёрдыя пры́нцыпы;

a man of sterling character непадку́пны чалаве́к

stern1 [stɜ:n] n.

1. карма́;

stern on кармо́ю ўпе́рад

2. infml за́дняя ча́стка (чаго-н.), зад

stern2 [stɜ:n] adj.

1. стро́гі, суро́вы;

a stern face пану́ры твар;

a stern battle жо́рсткая бі́тва

2. цвёрды, няўмо́льны, упа́рты, сто́йкі;

a stern follower перакана́ны паслядо́ўнік

be made of sterner stuff быць мацне́йшым (чым іншыя), мець мо́цную во́лю

sternum [ˈstɜ:nəm] n. anat. (pl. sternums or sterna) грудзі́на

steroid [ˈsterɔɪd] n. biochem. стэро́ід

stethoscope [ˈsteθəskəʊp] n. стэтаско́п

stetson [ˈstetsn] n. шыракапо́лы фе́травы капялю́ш; каўбо́йскі капялю́ш, стэ́тсан

stew1 [stju:] n.

1. ту́шанае мя́са; тушо́нка;

Irish stew ту́шаная бара́ніна з бу́льбай і цыбу́ляй

2. infml непако́й, раздражне́нне; стан гарачкі;

What a stew! Якая спякота!

be in a stew infml ≅ сядзе́ць як на цвіка́х