obtrusive [əbˈtru:sɪv] adj. назо́йлівы, (на)даку́члівы, неадчэ́пны; бесцырымо́нны; які́ кідаецца ў во́чы
obtuse [əbˈtju:s] adj.
1. fml недалёкі, абмежава́ны, невялі́кага ро́зуму
2. тупы́, тупавуго́льны;
an obtuse angle тупы́ ву́гал
obverse [ˈɒbvɜ:s] n. звыч. the obverse 1. fml проціле́гласць, супрацьле́гласць
2. tech. аве́рс; пра́вы/гало́ўны бок (медаля, манеты)
obviate [ˈɒbvieɪt] v. fml пазбяга́ць, уніка́ць (чаго-н.), ухіля́цца (ад чаго-н.); устараня́ць, ліквідава́ць (што-н.);
obviate danger пазбяга́ць небяспе́кі;
obviate the need пазбаўля́ць (ад) неабхо́днасці
obvious [ˈɒbviəs] adj.
1. я́ўны, відаво́чны; прыме́тны, прыкме́тны;
an obvious advantage я́ўная перава́га
2. я́сны, зразуме́лы;
for an obvious reason па ца́лкам зразуме́лай прычы́не;
The obvious thing to do is to write her a letter. Зразумела, трэба напісаць ёй пісьмо.
3. бана́льны, трывія́льны
obviously [ˈɒbviəsli] adv. відаво́чна, я́ўна; зразуме́ла, безумо́ўна;
They were obviously drunk. Яны былі яўна п’яныя;
Boys are obviously going to need more help. Хлопчыкам, зразумела, спатрэбіцца дадатковая дапамога.
occasion [əˈkeɪʒn] n.
1. вы́падак;
on the oc casion of з наго́ды, з прычы́ны, з вы́падку;
on occasion пры вы́падку, пры пэ́ўных абста́вінах; калі́-нікалі́, ча́сам
2. (ва́жная) падзе́я;
mark an occasion адзнача́ць/святкава́ць яку́ю-н. падзе́ю;
It was quite an occasion. Гэта была сапраўдная падзея;
Today is a special occasion. Сёння адметны дзень.
3. магчы́масць, зру́чны вы́падак;
if the occasion arises калі́ тра́піцца/бу́дзе магчы́масць
4. fml прычы́на, падста́ва;
if the occasion arises калі́ ўзні́кне така́я неабхо́днасць
occasional [əˈkeɪʒənl] adj.
1. выпадко́вы, рэ́дкі, нерэгуля́рны;
There will be occasional thunderstorms. Магчымы навальніцы;
She pays us an occasional visit. Яна зрэдку нас наведвае.
2. fml прымеркава́ны да яко́й-н. падзе́і/наго́ды (аб прамове, літаратурным ці музычным творы і да т.п.)
Occident [ˈɒksɪdənt] n. the Occident fml За́хад, краі́ны За́хаду
occult [əˈkʌlt] adj. аку́льтны, таямні́чы, патае́мны, звышнатура́льны;
occult powers звышнатура́льныя сі́лы