Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

revolting [rɪˈvəʊltɪŋ] adj. агі́дны; які́ выклікае агі́ду

revolution [ˌrevəˈlu:ʃn] n.

1. рэвалю́цыя (таксама перан.)

2. рэвалю́цыя;

a cultural/social/scientific revolution культу́рная/сацыя́льная/навуко́вая рэвалю́цыя;

Computer technology has caused a revolution in business practices. Камп’ютарныя тэхналогіі зрабілі рэвалюцыю ў сферы бізнесу.

3. (around/on) абаро́т;

The earth makes one revolution around the sun each year. Зямля робіць за год адзін абарот вакол Сонца.

revolutionary [ˌrevəˈlu:ʃənəri] adj. рэвалюцы́йны;

a time of rapid and revolutionary changes час ху́ткіх і рэвалюцы́йных пераме́н;

His revolutionary ideas soon were supported. Яго рэвалюцыйныя ідэі ў хуткім часе знайшлі падтрымку.

revolve [rɪˈvɒlv] v. круці́цца, вярце́цца (вакол сваёй восі);

The fan revolved slowly. Вентылятар павольна круціўся;

revolve around/round smth. вярце́цца вако́л чаго́-н.;

The earth revolves around the sun. Зямля верціцца вакол Сонца.

revolver [rɪˈvɒlvə] n. рэвальве́р

revulsion [rɪˈvʌlʃn] n. агі́да

reward1 [rɪˈwɔ:d] n.

1. (for) узнагаро́да, узнагаро́джанне

2. грашо́вая ўзнагаро́да, прэ́мія;

A re ward was offered for the return of the jewels. За вяртанне каштоўнасцей абяцалі грашовую ўзнагароду.

reward2 [rɪˈwɔ:d] v. (for) узнагаро́джваць; аддава́ць нале́жнае;

How can I reward your kindness? Як мне адплаціць за тваю дабрату?

rewind1 [ˌri:ˈwaɪnd] n. перамо́тванне, перамо́тка

rewind2 [ˌri:ˈwaɪnd] v. (rewound) перамо́тваць