Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

review2 [rɪˈvju:] v.

1. разгляда́ць; перагляда́ць;

He often reviews the past. Ён часта ўспамінае мінулае.

2. рэцэнзава́ць; піса́ць крыты́чны во́дзыў;

His new film was well reviewed in the papers. Яго новы фільм атрымаў у прэсе станоўчую ацэнку.

3. mil. прыма́ць пара́д

reviewer [rɪˈvju:ə] n. рэцэнзе́нт; агляда́льнік; кры́тык

revile [rɪˈvaɪl] v. fml абража́ць, зневажа́ць;

revile smb. for smth./doing smth. абража́ць каго́-н. за што-н.

revise [rɪˈvaɪz] v.

1. перагляда́ць, змяня́ць (меркаванне, погляд і да т.п.);

I’ve revised my opinion. Я перадумаў.

2. BrE прагляда́ць, паўтара́ць;

She’s got a lot of revising to do before the exam. Ёй яшчэ трэба многае паўтарыць перад экзаменам.

3. правяра́ць, выпраўля́ць;

revised edition вы́праўленае выда́нне;

She revised her lectures for publication. Яна выправіла свае лекцыі перад іх выданнем.

revision [rɪˈvɪʒn] n.

1. перагля́д; праве́рка, выпраўле́нне;

His lecture needs revision. Яго лекцыю трэба перагледзець.

2. паўтарэ́нне, прагля́д канспе́кта пе́рад экза́менам

revisit [ˌri:ˈvɪzɪt] v. зноў наве́дваць;

He revisited the town he grew up in. Ён зноў наведаў горад, у якім вырас.

revival [rɪˈvaɪvl] n.

1. аднаўле́нне;

an economic revival аднаўле́нне экано́мікі

2. адраджэ́нне;

the revival of old customs адраджэ́нне былы́х звы́чаяў

revive [rɪˈvaɪv] v.

1. адраджа́ць; адраджа́цца; абуджа́цца; ажыўля́ць

2. апрыто́мнець

3. аднаўля́ць;

The opera was recently revived. Гэтую оперу нядаўна паставілі зноў.

revolt1 [rɪˈvəʊlt] n. паўста́нне, мяце́ж; бунт; пратэ́ст;

lead/stage a revolt узнача́ліць/арганізава́ць паўста́нне

revolt2 [rɪˈvəʊlt] v.

1. (against) паўстава́ць; бунтава́ць

2. (against) праці́віцца;

Public opinion will revolt against any further increase in taxes. Грамадскасць будзе супраць далейшага павелічэння падаткаў.

3. выкліка́ць агі́ду