Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

revel2 [ˈrevl] v.

1. балява́ць, гуля́ць

2. (in) атры́мліваць асало́ду, це́шыцца (з чаго-н.)

revelation [ˌrevəˈleɪʃn] n. выяўле́нне; выкрыццё, раскрыццё (тайны, планаў і г.д.)

come as/be a revelation (to smb.) стаць адкрыццём (для каго́-н.)

reveller [ˈrevələ] n. гуля́ка

revelry [ˈrevlri] n. гуля́нка, папо́йка

revenge1 [rɪˈvendʒ] n.

1. по́мста, адпла́та;

in reven ge у адпла́ту;

take one’s revenge on smb. for smth. адпо́мсціць каму́-н. за што-н.

2. пра́га по́мсты; по́мслівасць, мсці́васць

3. sport рэва́нш;

give smb. his revenge даць каму́-н. магчы́масць адыгра́цца;

get revenge узя́ць рэва́нш

revenge2 [rɪˈvendʒ] v. по́мсціць, адпо́мсціць;

revenge oneself on smb. lit. адпо́мсціць каму́-н.;

revenge on injustice адпо́мсціць за несправядлі́васць;

be revenged быць адпо́мшчаным

revenue [ˈrevənju:] n. дахо́д; дзяржа́ўныя дахо́ды

revere [rɪˈvɪə] v. fml глыбо́ка паважа́ць; шанава́ць

reverence [ˈrevərəns] n. (for) fml глыбо́кая пава́га, шанава́нне; пачці́васць;

show/pay reverence выка́зваць паша́ну

reverent [ˈrevərənt] adj. fml пачці́вы, по́ўны глыбо́кай паша́ны;

They sat in reverent silence. Яны сядзелі ў пачцівым маўчанні.