Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

restore [rɪˈstɔ:] v.

1. аднаўля́ць; адраджа́ць;

restore customs адраджа́ць звы́чаі;

The public order was quickly restored. Грамадскі парадак быў хутка адноўлены.

2. рэстаўры́раваць; адбудо́ўваць;

restore a picture/palace рэстаўры́раваць карці́ну/пала́ц

3. вярта́ць; аддава́ць наза́д;

restore smb.’s property вярну́ць чыю́-н. маёмасць

4. вярта́цца ў ране́йшы стан;

She’s now fully restored. Яна поўнасцю паправілася.

restorer [rɪˈstɔ:rə] n. рэстаўра́тар

restrain [rɪˈstreɪn] v.

1. (from) стры́мліваць; стры́млівацца; утаймо́ўваць;

She could hardly restrain herself from laughing. Яна ледзь стрымлівала сябе, каб не засмяяцца.

2. абмяжо́ўваць; стры́мліваць;

The government is taking steps to restrain inflation. Урад прымае меры, каб стрымаць інфляцыю.

restrained [rɪˈstreɪnd] adj. стры́маны; спако́йны;

a restrained smile стры́маная ўсме́шка;

a restrained colour спако́йны ко́лер

restraint [rɪˈstreɪnt] n.

1. (on) абмежава́нне;

without restraint без абмежава́нняў;

restraint on the export of some products абмежава́нні на э́кспарт некато́рых праду́ктаў

2. стры́манасць

3. утаймава́нне

restrict [rɪˈstrɪkt] v. (to) абмяжо́ўваць;

restrict to a diet прытры́млівацца дые́ты;

Speed is restricted to 30 miles per hour in towns. У гарадах хуткасць абмежавана да 30 міль у гадзіну.

restricted [rɪˈstrɪktɪd] adj.

1. ву́зкі, абмежава́ны;

a restricted space абмежава́ная прасто́ра

2. абмежава́ны (правіламі, законамі);

The tournament is restricted to players under the age of 23. У турніры не дазваляецца ўдзельнічаць ігракам, якім не споўнілася 23 гады.

restriction [rɪˈstrɪkʃn] n. (on) абмежава́нне;

restrictions on immigration абмежава́нні на імігра́цыю;

import restrictions абмежава́нні на і́мпарт;

speed restrictions абмежава́нні ху́ткасці

rest cure [ˈrestkjʊə] n. лячэ́нне спако́ем

rest home [ˈresthəʊm] n.

1. інтэрна́т для інвалі́даў і састарэ́лых

2. санато́рый