Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

respect1 [rɪˈspekt] n.

1. (for) пава́га; паша́на;

She won the respect of everyone. Яна заслужыла ўсеагульную павагу.

2. pl. respects прывіта́нне, шанава́нне;

Give my respects to your wife. Перадай ад мяне прывітанне сваёй жонцы.

in respect of/with respect to fml што даты́чыцца, што да…;

pay one’s respect to smb. выка́зваць каму́-н. сваю́ паша́ну;

without respect to не прыма́ць пад ува́гу, не прыма́ючы пад ува́гу

respect2 [rɪˈspekt] v.

1. (for) паважа́ць, шанава́ць

2. выко́нваць, не паруша́ць;

respect the law не паруша́ць закон

respectability [rɪˌspektəˈbɪləti] n. рэспекта́бельнасць; шано́ўнасць

respectable [rɪˈspektəbl] adj.

1. паважа́ны, шано́ўны, рэспекта́бельны

2. прысто́йны, прыма́льны, дапушча́льны;

a respectable hotel рэспекта́бельны атэ́ль;

a respectable salary прысто́йная зарпла́та

respected [rɪˈspektɪd] adj. паважа́ны;

a highly respected journalist ве́льмі паважа́ны журналі́ст

respectful [rɪˈspektfəl] adj. пачці́вы, ве́тлівы

respective [rɪˈspektɪv] adj. адпаве́дны;

The workers were given work according to their respective abilities. Рабочым была даручана работа ў адпаведнасці з іх кваліфікацыяй.

respectively [rɪˈspektɪvli] adv. адпаве́дна; у прызна́чаным пара́дку;

The first, the second prizes went to John and Mary respectively. Джон і Мэры атрымалі адпаведна першую і другую прэміі.

respiration [ˌrespəˈreɪʃn] n. fml дыха́нне;

normal/artificial respiration нарма́льнае/шту́чнае дыха́нне

respirator [ˈrespəreɪtə] n.

1. med. прыбо́р для шту́чнага дыха́ння;

She was put on a respirator. Яе падключылі да апарата штучнага дыхання.

2. процівага́з, рэспіра́тар