Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

street railway [ˌstri:tˈreɪlweɪ] n. AmE трамва́йная лі́нія; аўто́бусная лі́нія

street refuge [ˈstri:tˌrefju:dʒ] n. астраво́к бяспе́кі (на вуліцы)

street value [ˈstri:tˌvælju:] n. «ву́лічная» цана́, цана́ на чо́рным ры́нку (пра наркотыкі)

strength [streŋθ] n.

1. сі́ла, моц, трыва́ласць;

strength of body фізі́чная сі́ла;

strength of mind/will сі́ла ду́ху/во́лі;

measure one’s strength with smb. паме́рацца сі́лаю з кім-н., паду́жацца, пабарука́цца;

have no strength left заста́цца без сі́л;

recover/regain strength узнаўля́ць сі́лу/моц;

by sheer strength адно́ю сі́лаю;

beyond my strength звыш маі́х сіл; мне не пад сі́лу

2. мо́цны бок, мо́цная ры́са;

strengths and weаknesses мо́цныя і сла́быя бакі́ (чаго-н.)

3. крыні́ца сі́лы, падтры́мка;

Where does his strength lie? У чым яго моц?

4. інтэнсі́ўнасць (колеру), канцэнтра́цыя (раствору); мацу́нак; цвёрдасць (зямлі); эфекты́ўнасць (дзеяння, руху);

the strength of coffee мацу́нак ка́вы;

the strength of the pulse med. напаўне́нне пу́льсу

5. ко́лькасны склад; штат;

military strength ко́лькасць узбро́еных сіл;

fighting strength mil. баяздо́льны саста́ў;

in/at full strength у по́ўным скла́дзе;

on the strength у скла́дзе, у шта́це, у спі́сах

on the strength of smth. дзя́куючы чаму́-н.

strengthen [ˈstreŋθn] v. мацава́ць, узмацня́ць; узмацня́цца;

strengthen one’s health падмацо́ўваць здаро́ўе;

strengthen ties of friend-ship умацо́ўваць дружалю́бныя су́вязі;

streng then a solution chem. рабі́ць раство́р мо́цным

strenuous [ˈstrenjuəs] adj.

1. напру́жаны, ця́жкі;

strenuous efforts ця́жкія намага́нні

2. энергі́чны, стара́нны (пра чалавека);

a strenuous supporter заўзя́ты прыхі́льнік

strenuously [ˈstrenjuəsli] adv. напру́жана, энергі́чна; заўзя́та;

work strenuously працава́ць заўзя́та

streptomycin [ˌstreptəʊˈmaɪsɪn] n. pharm. стрэптаміцы́н

stress1 [stres] n.

1. напру́жанне, ціск, стрэс;

in times of stress y ця́жкі час;

the stress of weаther не́пагадзь, бу́ра;

under the stress of poverty пад гнётам бе́днасці;

under the stress of fear пад уздзе́яннем стра́ху

2. значэ́нне;

lay stress on/upon smth. падкрэ́сліваць што-н.; надава́ць чаму́-н. вялі́кае значэ́нне

3. ling. на́ціск;

place/put stresses расстаўля́ць на́ціскі

stress2 [stres] v.

1. падкрэ́сліваць

2. ling. рабі́ць на́ціск; ста́віць (сло́ва) пад на́ціск;

Stress the first syllable. Пастаў націск на першы склад.