Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

stuntman [ˈstʌntmən] n.( pl. -men) каскадзёр

stuntwoman [ˈstʌntwʊmən] n. (pl. -women) каскадзёрка

stupefy [ˈstju:pɪfaɪ] v.

1. прытупля́ць (розум, пачуцці);

be stupified with grief аслупяне́ць ад го́ра

2. ашаламля́ць, здзіўля́ць, агало́мшваць

stupendous [stju:ˈpendəs] adj. дзіво́сны, захапля́льны, надзвыча́йны, ашаламля́льны;

stuрendous achievements каласа́льныя дасягне́нні

stupid [ˈstju:pɪd] adj. дурны́, неразу́мны, тупы́;

What a stupid thing to do! Якое глупства!

(as) stupid as a donkey дурны́ як асёл

stupidity [stju:ˈpɪdəti] n. глу́пства, ту́пасць; дурно́та, бязглу́здасць

stupor [ˈstju:pə] n.

1. fml здранцве́нне, аняме́нне; змярцве́нне, адубе́нне;

in a stupor of dismay здранцве́лы ад стра́ху

2. med. сту́пар

sturdy [ˈstɜ:di] adj.

1. здаро́вы, ду́жы, мажны́, мо́цны;

a sturdy chair мо́цнае крэ́сла;

a sturdy fellow здаравя́к

2. сто́йкі, непахі́сны, цвёрды;

a sturdy policy рашу́чая палі́тыка

sturgeon [ˈstɜ:dʒən] n. zool. асяцёр, асётр

stutter [ˈstʌtə] v. заіка́цца, запіна́цца;

He stuttered out an apology. Ён заікаючыся прамармытаў прабачэнне.