Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

staggering [ˈstægərɪŋ] adj.

1. няўсто́йлівы; які́ хістаецца, калыва́ецца, вага́ецца

2. ашаламля́льны, агро́мністы, дзі́ўны;

a staggering achievement надзвыча́йнае дасягне́нне

staging [ˈsteɪdʒɪŋ] n.

1. пастано́ўка (п’есы); інсцэніро́ўка (рамана)

2. падмо́сткі; рыштава́нне

staging post [ˈsteɪdʒɪŋˌpəʊst] n. стая́нка, эта́п (у час падарожжа)

stagnant [ˈstægnənt] adj.

1. стая́чы, за́тхлы, засто́йны (пра ваду)

2. ко́сны, іне́ртны;

Business was stagnant last month. У мінулым месяцы справа не зрушылася з месца.

stagnate [stægˈneɪt] v.

1. засто́йвацца (пра ваду); загніва́ць

2. быць іне́ртным, ко́сным;

stagnate in ignorance закасне́ць у не́вуцтве

stagnation [stægˈneɪʃn] n.

1. засто́й, ко́снасць, стагна́цыя;

stagnation of production засто́й у вытво́рчасці;

fall into stagnation дайсці́ да стагна́цыі

2. med. засто́й крыві́, вяно́зны засто́й

stag(e)y [ˈsteɪdʒi] adj. тэатра́льны, сцэні́чны; паказны́, афектава́ны;

The room was decorated with stagy opulence. Пакой быў убраны з вялікай паказухаю.

stag party [ˈstægˌpɑ:ti] n. BrE халасця́цкая вечары́нка, вечары́нка без жанчы́н

staid [steɪd] adj. цвяро́зы; разва́жлівы; пава́жны;

He was rather a staid gentleman. Ён быў разважлівым джэнтльменам.

stain1 [steɪn] n.

1. пля́ма;

a stain remover сро́дак для вывядзе́ння пля́маў

2. цень, га́ньба;

the stain upon his honour цень на яго́ рэпута́цыі

3. фа́рба; пратра́ва; фарбава́льнік