Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

resold [ˌri:ˈsəʊld] past, p.p.resell

resolute [ˈrezəlu:t] adj. цвёрды, рашу́чы; по́ўны рашу́часці;

He is resolute in his decision. Яго рашэнне беспаваротнае.

resolution [ˌrezəˈlu:ʃn] n.

1. рэзалю́цыя, пастанаўле́нне;

pass/adopt/carry a resolution выно́сіць рэзалю́цыю

2. рашу́часць

resolve1 [rɪˈzɒlv] n. fml рашу́часць; рашэ́нне, наме́р;

make a resolve прыня́ць рашэ́нне;

His encouragement and support strengthened our resolve. Яго падбадзёрванне і падтрымка ўмацавалі нашу рашучасць.

resolve2 [rɪˈzɒlv] v. fml

1. (on/upon) раша́ць, прыма́ць рашэ́нне, раша́цца зрабі́ць (што-н.);

They resolved on making one more attempt. Яны вырашылі зрабіць яшчэ адну спробу.

2. выраша́ць (канфлікт, праблему і да т.п.);

The problem has not yet been resolved. Праблема яшчэ не вырашана.

resonance [ˈrezənəns] n. fml рэзана́нс

resort1 [rɪˈzɔ:t] n.

1. куро́рт; ме́сца адпачы́нку;

a seaside/ski/mountain resort марскі́ы́жны/го́рны куро́рт

2. надзе́я; выратава́льная ме́ра;

An operation was the only resort. Аперацыя была адзінай надзеяй.

in the last resort у кра́йнім вы́падку; нарэ́шце, у рэ́шце рэшт

resort2 [rɪˈzɔ:t] v. (to) звярта́цца (да чаго-н.);

When polite requests failed Paul resorted to threats. Калі ветлівыя просьбы не дапамаглі, Пол стаў пагражаць.

resound [rɪˈzaʊnd] v. fml

1. гуча́ць

2. (with/to) напаўня́цца (гукамі, крыкамі); адгука́цца рэ́хам

resounding [rɪˈzaʊndɪŋ] adj.

1. : resounding success шу́мны по́спех

2. рэзана́нсны (пра гук)