Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

replay1 [ˈri:pleɪ] n.

1. sport перагу́льванне

2. (паўто́рнае) прайграва́нне за́пісу; паўто́р фрагме́нта (фільма і да т.п.)

replay2 [ˌri:ˈpleɪ] v.

1. sport перагу́льваць, гуля́ць паўто́рна;

The match ended in a draw and will be replayed next Wednesday. Матч закончыўся ўнічыю і будзе перагульвацца ў наступную сераду.

2. паўто́рна прайграва́ць (плёнку, касету і да т.п.)

replenish [rɪˈplenɪʃ] v. fml (with) зноў напаўня́ць; папаўня́ць

replicate [ˈreplɪkeɪt] v. fml капі́раваць

reply1 [rɪˈplaɪ] n. адка́з;

in reply у адка́з;

in reply to your letter у адка́з на ва́ша пісьмо́;

a replypaid envelope канве́рт з апла́чаным адка́зам

reply2 [rɪˈplaɪ] v. (to, with) адка́зваць (у розных знач.);

reply to the enemy’s fire адказа́ць на аго́нь праці́ўніка;

He never replied to any of my letters. Ён не адказаў ні на адно маё пісьмо.

report1 [rɪˈpɔ:t] n.

1. (on) дакла́д, справазда́ча; паведамле́нне;

the chairman’s report дакла́д старшыні́;

a weather report зво́дка надво́р’я

2. чу́ткі;

According to reports he’s not coming back. Гавораць, што ён не збіраецца вяртацца.

3. BrE та́бель паспяхо́васці

report2 [rɪˈpɔ:t] v.

1. паведамля́ць, апавяда́ць, апі́сваць;

the newspapers report газе́ты паведамля́юць

2. (on) рабі́ць справазда́чу, рэпарта́ж;

Next week you’ll report on your progress. На наступным тыдні вы раскажаце пра стан спраў.

3. дане́сці (на каго-н.)

4. з’яўля́цца, прыбыва́ць (куды-н.)

reportage [rɪˈpɔ:tɪdʒ, ˌrepɔ:ˈtɑ:ʒ] n. fml рэпарта́ж

reportedly [rɪˈpɔ:tɪdli] adv. па паведамле́нняx; як паведамля́юць