repeal [rɪˈpi:l] v. анулява́ць, адмяня́ць
repeat1 [rɪˈpi:t] n.
1. паўтарэ́нне ра́дыё- або́ тэлепрагра́мы;
There will be a repeat of this film on Friday. Гэты фільм будуць зноў паказваць у пятніцу.
2. паўтарэ́нне;
a repeat order паўто́рны зака́з
3. mus. паўтарэ́нне асо́бных раздзе́лаў п’е́сы; рэпры́за
repeat2 [rɪˈpi:t] v. паўтара́ць; паўтара́цца;
Can you repeat your question, please? Паўтарыце, калі ласка, сваё пытанне.
repeated [rɪˈpi:tɪd] adj. шматразо́вы, ча́сты; неаднаразо́вы;
repeated attempts шматразо́выя спро́бы;
on repeated occasions неаднаразо́ва
repeatedly [rɪˈpi:tɪdli] adv. неаднаразо́ва, шматразо́ва;
Robert was repeatedly warned by the doctors not to work so hard. Урачы шмат разоў папярэджвалі Роберта не працаваць так многа.
repel [rɪˈpel] v. fml
1. адпі́хваць; выкліка́ць агі́ду;
Her heavy make-up and cheap scent repelled him. Тоўсты слой грыму на яе твары і танныя духі выклікалі ў яго агіду.
2. адбіва́ць; адганя́ць;
repel an attack адбі́ць ата́ку;
a cream that repels insects крэм, які́ адганяе насяко́мых
3. phys. адштурхо́ўваць; адштурхо́ўвацца
repellent1 [rɪˈpelənt] n. рэпеле́нт, сро́дак ад насяко́мых;
mosquito repellent сро́дак ад камаро́ў
repellent2 [rɪˈpelənt] adj.
1. fml (to) які́ выклікае агі́ду;
Stories about famous villains can be both repellent and fascinating. Апавяданні пра вядомых злачынцаў бываюць як агідныя, так і захапляльныя.
2. воданепраніка́льны;
repellent materials воданепраніка́льныя матэрыя́лы
repent [rɪˈpent] v. fml (of) раска́йвацца; ка́яцца; смуткава́ць;
Repent of your sins and you will be forgiven. Пакайся ў сваіх грахах, і табе даруюць.
repentance [rɪˈpentəns] n. (for) раска́янне; пакая́нне;
show repentance раска́яцца;
He shows no sign of repentance. Ён зусім не раскайваецца.