Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

removal [rɪˈmu:vl] n. (of)

1. перае́зд; перамяшчэ́нне;

the removal of furniture пераво́зка мэ́блі;

the removal of load разгру́зка;

the removal into a new house перае́зд у но́вы дом

2. зня́цце з паса́ды

remove [rɪˈmu:v] v. (from)

1. выно́сіць; прыма́ць; перастаўля́ць;

Reference books should not be removed from the library. Даведнікі нельга выносіць з бібліятэкі.

2. здыма́ць, зніма́ць;

He removed his hat and gloves. Ён зняў капялюш і пальчаткі.

3. зніма́ць (з пасады)

4. пераязджа́ць, мяня́ць кватэ́ру

5. пазбаўля́цца (ад чаго-н.)