Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

remark2 [rɪˈmɑ:k] v.

1. заўважа́ць; адзнача́ць; “That’s a lovely shirt you are wearing,she remar ked. «Якая прыгожая на табе кашуля», – адзначыла яна.

2. рабі́ць заўва́гу, выка́звацца;

remark on/upon smth. выка́звацца аб чым-н.;

Everyone remarked on his absence. Усе выказаліся наконт яго адсутнасці.

remarkable [rɪˈmɑ:kəbl] adj. (for) надзвыча́йны, цудо́ўны, дзі́ўны; які́ вылуча́ецца чым-н.;

Finland is remarkable for its large number of lakes. Фінляндыя вылучаецца вялікай колькасцю азёраў.

in a remarkable manner дзі́ўным чы́нам

remarry [ˌri:ˈmæri] v. узя́ць но́вы шлюб

rematch [ˈri:mætʃ] n. sport перагу́льванне

remediable [rɪˈmi:dɪəbl] adj. fml папра́ўны; выле́чны

remedial [rɪˈmi:diəl] adj.

1. папра́ўчы

2. які́ карэкціруе

remedy1 [ˈremədi] n. (for/to)

1. сро́дак; ме́ра (су праць чаго-н.);

remedy for polution сро́дак барацьбы́ з забру́джанасцю

2. ле́кі, ляка́рства; лячэ́бны сро́дак;

an excellent remedy for pains выда́тны сро́дак ад бо́лю

remedy2 [ˈremədi] v.

1. выле́чваць

2. выпраўля́ць;

That cannot be remedied. Гэтага ўжо не выправіш.

remember [rɪˈmembə] v.

1. успаміна́ць, узга́дваць, прыга́дваць;

I remember my father bringing home a huge Christmas tree. Я ўзгадваю, як мой бацька прыносіў дадому вялікую калядную ёлку.

2. па́мятаць, захо́ўваць у па́мяці

3. не забыва́ць, мець на ўва́зе;

Remember to turn out the light. Не забудзьце выключыць святло.

be remembered for smth./as smth. прасла́віцца чым-н.

remembrance [rɪˈmembrəns] n. па́мяць; успамі́н;

within my remembrance на маёй па́мяці;

in remembrance of у па́мяць аб