Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

reluctance [rɪˈlʌktəns] n. неахво́та; нежада́нне

reluctant [rɪˈlʌktənt] adj. неахво́тны;

He is reluctant to accept. Ён неахвотна згаджаецца.

rely [rɪˈlaɪ] v. (on/upon)

1. спадзява́цца; разлі́чваць, давяра́ць;

You may rely on me. Вы можаце разлічваць на мяне

2. зале́жаць (ад чаго-н.);

They rely on the spring for their water. Яны атрымліваюць ваду толькі з гэтай крыніцы.

remade [ˌri:ˈmeɪd] past, p.p.remake2

remain [rɪˈmeɪn] v. fml

1. застава́цца;

Only one question remains to be answered. Застаецца адказаць толькі на адно пытанне.

2. знахо́дзіцца, быць;

remain at home застава́цца до́ма

3. захо́ўвацца; застава́цца ў пэ́ўным ста́не;

remain silent захо́ўваць маўча́нне

remainder [rɪˈmeɪndə] n.

1. рэ́шта, аста́так, рэ́шткі;

The remainder of his life he spent in the country. Астатак свайго жыцця ён правёў у вёсцы.

2. the remainder аста́тнія;

The remainder sat down. Астатнія селі.

3. math. аста́ча

remains [rɪˈmeɪnz] n.

1. рэ́шта, рэ́шткі;

the remains of the meal рэ́шткі яды́

2. руі́ны, разва́ліны;

the remains of ancient Rome руі́ны старажы́тнага Ры́ма

3.аста́нкі; прах

remake1 [ˈri:meɪk] n. рыме́йк; но́вая ве́рсія (пастаноўкі, фільма, музычнага запісу і да т.п.)

remake2 [ˌri:ˈmeɪk] v. (remade) перарабля́ць, рабі́ць на́нава

remark1 [rɪˈmɑ:k] n.

1. заўва́га;

make a remark зрабі́ць заўва́гу

2. ува́га; назіра́нне;

It is worthy of remark. Гэта варта ўвагі.