Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

regular1 [ˈregjələ] n.

1. пастая́нны наве́двальнік або́ кліе́нт

2. салда́т рэгуля́рнай а́рміі

regular2 [ˈregjələ] adj.

1. пра́вільны, разме́раны, рэгуля́рны;

His breathing was slow and re gular. Яго дыханне было павольнае і раўнамернае.

2. пастая́нны, заўсёдны;

regular employment пастая́нная пра́ца

3. mil. рэгуля́рны, ка́дравы;

a regular army рэгуля́рная а́рмія;

a regular officer ка́дравы афіцэ́р

4. ling. пра́вільны;

regular verbs пра́вільныя дзеясло́вы

regularity [ˌregjuˈlærəti] n. рэгуля́рнасць; пра́вільнасць

regularly [ˈregjələli] adv.

1. рэгуля́рна, праз адно́лькавыя праме́жкі ча́су;

The club meets regularly once a fortnight. Клуб збіраецца рэгулярна, раз у два тыдні.

2. пра́вільна, разме́рана

regulate [ˈregjuleɪt] v.

1. рэгулява́ць, кантралява́ць;

regulate the traffic рэгулява́ць ву́лічны рух;

regulate one’s conduct кантралява́ць свае́ ўчы́нкі

2. рэгулява́ць;

regulate a clock вы́верыць гадзі́ннік

regulation1 [ˌregjuˈleɪʃn] n.

1. пра́віла, стату́т;

There are too many rules and regulations governing small business. Існуе занадта многа розных норм і правіл для кіравання малым бізнесам.

2. рэгулява́нне, упарадко́ўванне;

government regulation дзяржа́ўнае ўпара́дкаванне

regulation2 [ˌregjuˈleɪʃn] adj. прыня́ты, усталява́ны, прадпі́саны;

regulation uniform абмундзірава́нне

regulator [ˈregjuleɪtə] n. рэгуля́тар, стабіліза́тар

rehabilitate [ˌri:əˈbɪlɪteɪt] v.

1. рэабілітава́ць (у розных знач.)

2. аднаўля́ць; рамантава́ць; рэканструява́ць

rehearsal [rɪˈhɜ:sl] n. рэпеты́цыя;

a dress rehearsal генера́льная рэпеты́цыя