Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

one-armed bandit [ˌwʌnɑ:mdˈbændɪt] n. ігра́льны аўтама́т (звыч. з адной ручкай, «аднарукі бандыт»)

one-off [ˌwʌnˈɒf] adj. BrE уніка́льны, адзі́ны; ра́завы;

a one-off payment аднаразо́вая вы́плата; ра́завы плаце́ж

one-sided [ˌwʌnˈsaɪdɪd] adj.

1. аднабако́вы; прадузя́ты; неаб’екты́ўны, небесстаро́нні

2. няро́ўны, нераўнацэ́нны; нераўнаме́рны;

a onesided fight няро́ўная схва́тка

one-time [ˈwʌntaɪm] adj.

1. былы́;

a one-time director былы́ дырэ́ктар

2. аднаразо́вы; які́ сустракаецца/адбыва́ецца то́лькі адно́йчы;

a one-time fee аднаразо́вая вы́плата; ра́завы плаце́ж

one-to-one [ˌwʌntəˈwʌn] adj.

1. адзі́н на адзі́н, без све́дак, з во́ка на во́ка, сам-на́сам;

a oneto-one meeting сустрэ́ча адзі́н на адзі́н

2. адзі́н к аднаму́;

a one-to-one correlation суадно́сіны адзі́н к аднаму́

one-way [ˌwʌnˈweɪ] adj. аднабако́вы, у адзі́н бок (пра рух);

a one-way street ву́ліца з аднабако́вым ру́хам;

a one-way ticket AmE біле́т у адзі́н бок

one another [ˌwʌnəˈnʌðə] pron. адзі́н аднаго́, адзі́н друго́га; адна́ адну́, адна́ другу́ю; адно́ аднаго́, адно́ друго́га

ongoing [ˈɒngəʊɪŋ] adj.

1. бесперапы́нны, безупы́нны, няспы́нны, пастая́нны

2. які́ адбываецца ў цяпе́рашні час;

ongoing negotiations перамо́вы, які́я прахо́дзяць у цяпе́рашні час

onion [ˈʌnjən] n. цыбу́ля; цыбу́ліна;

onion soup цыбу́льны суп;

Chop the onions finely. Дробна пакрышыце цыбулю.

know one’s onions infml ≅ з’е́сці на чым-н. зу́бы/саба́ку; быць знатако́м/зна́ўцам; разбіра́цца ў чым-н.

online [ˌɒnˈlaɪn] adj. comput. анла́йнавы, неаўтано́мны; падклю́чаны