Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

touchy [ˈtʌtʃi] adj.

1. (about) крыўдлі́вы, чу́йны;

Don’t be so touchy! Ды не крыўдуй ты так!

2. ве́льмі даліка́тны (пра рэч, сітуацыю);

Racism remains a touchy issue. Расізм застаецца далікатнай праблемай.

touch-and-go [ˌtʌtʃənˈgəʊ] adj. infml рызыко́ўны;

The patient was touch-and-go. Хворы быў на валаску ад смерці.

tough [tʌf] adj.

1. цвёрды, жо́рсткі, тугі́, пру́ткі (пра рэчы);

as tough as leather цвёрды як падэ́шва (пра мяса)

2. мо́цны, ду́жы, выно́слівы

3. ця́жкі

4. жо́рсткі, гру́бы, суро́вы (пра праблему, пытанне, падарожжа);

take a to ugh line (with smb.) рабі́ць жо́рсткія за́хады (адносна каго-н.)

5. infml (on) няўда́лы, не шчаслі́вы;

It was tough on him. Яму давялося цяжка;

That’s tough! Якая няўдача!; Як не пашанцавала!;

be/get tough (with smb.) прыма́ць цвёрдае рашэ́нне, рабі́ць жо́рсткія за́хады (адносна каго-н.);

a tough customer infml нелаго́дны, незгаво́рлівы чалаве́к

a tough nut to crack, a tough row to hoe ця́жкая зада́ча; арэ́шак не па зуба́х;

tough luck! вось як не пашанцава́ла!

toughen [ˈtʌfn] v. рабі́ць цвёрдым; рабі́цца цвёрдым, жо́рсткім;

toughen one’s muscles напру́жваць цяглі́цы/му́скулы

toughness [ˈtʌfnəs] n. цвёрдасць, трыва́ласць;

a show of toughness праяўле́нне цвёрдасці

tough-minded [ˌtʌfˈmaɪndɪd] adj. практы́чны, разва́жлівы, цвяро́зы

tour1 [tʊə] n.

1. пае́здка, падаро́жжа; экску́рсія;

a conducted/guided tour экску́рсія з гі́дам;

a package tour арганізава́ная турысты́чная пае́здка; групавы́ туры́зм;

a round-the-world tour кругасве́тнае падаро́жжа;

a sightseeing tour агля́д го́рада;

be on tour падаро́жнічаць, вандрава́ць;

go on/do/make a tour е́хаць на экску́рсію

2. турнэ́, гастро́лі (тэатральныя)

tour2 [tʊə] v.

1. е́хаць на экску́рсію, у турнэ́; падаро́жнічаць, вандрава́ць

2. гастралі́раваць

tourism [ˈtʊərɪzəm] n. туры́зм

tourist1 [ˈtʊərɪst] n. туры́ст