Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

to1 [tu:, tʊ, tə] prep.

1. (выражае напрамак) у, на, да;

to London у Ло́ндан;

go to work е́хаць на пра́цу;

go to the doctor ісці́ да до́ктара;

2. (выражае адлегласць) да;

Is it far to town? Ці далёка да горада?

3. (пра час) без;

ten minutes to five без дзесяці́ (хвілі́н) пяць

4. (перадаецца дав. склонам);

I am grateful to my friend. Я удзячны майму сябру.

5. (перадае прыналежнасць);

a key to the door ключы́ ад дзвярэ́й;

words to a tune сло́вы на маты́ў

6. (перадае параўнанне);

compared to me у параўна́нні са мно́ю

7. (выражае ступень або мяжу чаго-н.) на;

torn to pieces разарва́ны на кава́лкі;

from bad to worse усё горш і горш

8. (выражае адказ на што-н. або ацэнку чаго-н.) на, да;

an answer to my letter адка́з на мой ліст;

deaf to entreaty глухі да про́сьбы

9. (выражае вынік або рэакцыю);

move smb. to tears даве́сці каго́-н. да слёз;

to my surprise мне на здзіўле́нне;

to no avail дарэ́мна

10. (выражае прапорцыі або суадносіны) на;

This car does 30 miles to the gallon. Гэтая машына робіць 30 міль на галон.

11. (паказвае на адпаведнасць чаму-н.);

to my knowledge нако́лькі я вéдаю

to2 [tu:, tʊ, tə] particle (ужываецца перад інфінітывам, не перакладаецца) to come прые́хаць;

He came to help me. Ён прыехаў, каб дапамагчы мне;

He was the first to do it. Ён першы гэта зрабіў;

He was seen to enter the house. Бачылі, як ён увайшоў у дом;

What am I to do? Што мне рабіць?;

I intended to go, but I forgot to. Я збіраўся сысці, але забыўся пра гэта.

toad [təʊd] n.

1. zool. рапу́ха

2. infml агі́дны чалаве́к

toadstool [ˈtəʊdstu:l] n. пага́нка (грыб)

toady [ˈtəʊdi] n. infml падхалі́м, ліслі́вец, падлі́за

toad-in-the-hole [ˌtəʊdɪnðəˈhəʊl] n. BrE сасі́ска, запе́чаная ў це́сце

toast1 [təʊst] n. грэ́нка

have smb. on toast мець ула́ду над кім-н.

toast2 [təʊst] v. падрумя́ньваць (хлеб);

toast one’s feet грэць но́гі

toast3 [təʊst] n.

1. тост;

propose a toast to smb./smth. падня́ць тост за каго́-н./што-н.

2. то́е/той, за што/каго́ прапану́ецца тост;

You’ll be my toast. П’ю за ваша здароўе.

toaster [ˈtəʊstə] n. то́стар