Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

statehood [ˈsteɪthʊd] n. fml ста́тус дзяржа́вы, дзяржа́ўнасць;

independent statehood дзяржа́ўная незале́жнасць;

be granted statehood надава́ць ста́тус дзяржа́ўнасці

stateless [ˈsteɪtləs] adj.

1. пазба́ўлены дзяржа́ўнасці

2. які́ не ма́е грамадзя́нства; беспадда́ны;

a stateless person law асо́ба без грамадзя́нства, апатры́д, апалі́д

stately [ˈsteɪtli] adj.

1. вялі́касны, ве́лічны; пы́шны, узнёслы

2. го́рды, ганары́сты;

with stately grace ве́лічна

stately home [ˌsteɪtliˈhəʊm] n. BrE старажы́тны дом або́ за́мак паме́шчыка, які́ ўяўляе гістары́чны інтарэ́с

statement [ˈsteɪtmənt] n.

1. зая́ва, сцвярджэ́нне, дэклара́цыя, канстата́цыя;

a formal statement афіцы́йная зая́ва;

an inaugural statement усту́пная дэклара́цыя;

make a statement рабі́ць зая́ву

2. вы́піска раху́нку (у банку)

3. fml выка́званне;

Clearness of statement is mo re important than beauty of language. Яснасць выказвання важнейшая за прыгожыя словы.

stateroom [ˈsteɪtrʊm] n.

1. пара́дная за́ла

2. асо́бная каю́та (на караблі)

statesman [ˈsteɪtsmən] n. (pl. -men) дзяржа́ўны дзе́яч, палі́тык

statesmanship [ˈsteɪtsmənʃɪp] n. майстэ́рства кірава́ць дзяржа́вай

stateswoman [ˈsteɪtswʊmən] n. (pl. -women) дзяржа́ўная, паліты́чная дзяя́чка

state’s evidence [ˌsteɪtsˈevɪdəns] n. law све́дка абвінава́чвання