Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

workout [ˈwɜ:kaʊt] n. sport трэніро́ўка; размі́нка

workplace [ˈwɜ:kpleɪs] n. працо́ўнае ме́сца; памяшка́нне для пра́цы

workroom [ˈwɜ:krʊm] n. памяшка́нне для пра́цы; майстэ́рня (фатографа, мастака і да т.п.)

works [wɜ:ks] n. заво́д, фа́брыка;

a works canteen завадска́я стало́ўка

worksheet [ˈwɜ:kʃi:t] n.

1. лісто́к улі́ку пра́цы

2. пісьмо́вае зада́нне (школьнае)

workshop [ˈwɜ:kʃɒp] n.

1. майстэ́рня; цэх

2. семіна́р, сімпо́зіум;

a seminar-cum-workshop семіна́р-пра́ктыкум

work-shy [ˈwɜ:kʃaɪ] adj. BrE, derog. ляні́вы; які́ ўхіляецца ад пра́цы

work of art [ˌwɜ:kəvˈɑ:t] n. твор маста́цтва

world [wɜ:ld] n.

1. свет, сусве́т; зямля́, зямны́ шар;

all over the world/the world over ва ўсім све́це;

a world history сусве́тная гісто́рыя;

a journey round the world кругасве́тнае падаро́жжа;

the Old World Стары́ Свет;

the New World Но́вы Свет

2. свет, ца́рства;

the animal world жывёльнае ца́рства;

the lite rary world літарату́рныя ко́лы

3. жыццё (чалавека);

begin the world anew пача́ць но́вае жыццё

4. грама́дства;

the great world, the world of fashion вышэ́йшыя ко́лы;

the world of art артысты́чны свет

be all the world to smb. быць ве́льмі зна́чным і дарагі́м для каго́-н;

be dead to the world нічо́га не заўважа́ць, не рэагава́ць;

come into the world нарадзі́цца, з’яві́цца на свет;

take the world as it is успрыма́ць жыццё такі́м, яко́е яно́ ёсць;

come up/rise/make one’s way in the world зрабі́ць кар’е́ру;

know/see the world мець во́пыт, ве́даць жыццё;

make the best of both worlds мець то́е і друго́е (не трэба выбіраць);

a man/woman of the world асо́ба, яка́я ве́дае свет;

not for all the world ні за што на све́це; ні за які́я гро́шы;

out of this world infml надзвыча́йны, дзіво́сны, цудо́ўны;

a world of troubles бе́зліч кло́патаў;

the world is his oyster пе́рад ім адчы́нены ўсе дзве́ры;

it’s a small world які́ малы свет;

who in the world is he? хто б гэ́та мог быць?;

feel on top of the world быць на вышыні́ шча́сця;

how is the world with you? як ма́ешся?

worldly [ˈwɜ:ldli] adj.

1. зямны́; людскі́;

worldly pleasures зямны́я ра́дасці

2. во́пытны; дасве́дчаны, спрактыкава́ны;

worldly wisdom жыццёвая му́драсць