зені́т
[фр. zénith, ад ар. samt (urrás) = літар. дарога (над галавой)]
1) астр. найвышэйшы ўяўны пункт нябеснай сферы, які знаходзіцца над галавой наглядальніка (напр. сонца ў зеніце);
2) перан. вышэйшая ступень, вяршыня развіцця чаго-н. (напр. з. славы).
зеро́
(фр. zero)
нулявое ачко, нуль (пры гульні ў рулетку, фішкі і інш.).
зефі́р
(фр. zéphyr, ад гр. zephyros = заходні вецер)
1) паэт. цёплы лёгкі ветрык;
2) тонкая баваўняная тканіна;
3) сорт лёгкай фруктовай пасцілы круглай формы.