задыя́к
[лац. zodiacus, ад гр. zodiakos (kyklos) = звярыны (круг)]
астр. пояс неба, па якім Сонца праходзіць свой бачны шлях на працягу года; падзяляецца на 12 знакаў (па ліку сузор’яў, якія названы пераважна імёнамі жывёл (Леў, Рак, Скарпіён і інш.).
за́ла
(ням. Saal)
1) вялікае памяшканне для публічных сходаў і іншых мэт (напр. актавая з., чытальная з.);
2) прасторны пакой у кватэры для прыёму гасцей.
зандзі́раваць
(ням. sondieren, ад фр. sonder)
1) даследаваць пры дапамозе зонда (напр. з. рану);
2) перан. папярэдне высвятляць якое-н. пытанне; разведваць, распытваць.
зая́длы
(польск. zajadły)
1) які надта прыахвоціўся да чаго-н. (напр. з. танцор);
2) які вядзецца, выконваецца з асаблівай упартасцю, напорыстасцю (напр. з-ая барацьба);
3) злосны, задзірысты (напр. з. чалавек).