Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

жанглёр

(фр. jongleur)

цыркавы артыст, які спрытна падкідвае і ловіць адначасова некалькі прадметаў.

жанглі́раваць

(фр. jongler)

1) падкідваць і спрытна лавіць на ляту адначасова некалькі прадметаў;

2) перан. спрытна, адвольна абыходзіцца з фактамі, словамі і інш. (напр. ж. цытатамі).

жанр

(фр. genre)

1) гістарычна выпрацаванае ўнутранае падраздзяленне ва ўсіх відах мастацтва з уласцівымі яму мастацкімі асаблівасцямі, напр. у літаратуры — раман, паэма, камедыя і інш., у музыцы — сімфонія, кантата, песня і інш., у выяўленчым мастацтве — партрэт, пейзаж, нацюрморт і інш.;

2) жывапіс на бытавыя сюжэты.