Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

жэлаці́н

(фр. gélatine, ад лац. gelatus = застылы)

бялковае рэчыва жывёльнага паходжання, раствор якога пры ахаладжэнні пераходзіць у студзяністы стан; выкарыстоўваецца ў кулінарыі, фатаграфіі, тэхніцы.

жэле́

(фр. gelée)

салодкая студзяністая маса з фруктова-ягадных сокаў, малака і іншых прадуктаў з дабаўленнем жэлаціну.

жэст

(фр. geste)

1) рух рукі, галавы для пацвярджэння сказанага, падачы якіх-н. знакаў, сігналаў;

2) перан. учынак, зроблены з якой-н. паказной мэтай (напр. ж. ветлівасці).

жэстыкуля́цыя

(фр.. gesticulation)

суправаджэнне сказанага жэстамі 1.

жэто́н

(фр. jeton)

1) металічны значок, які паказвае на прыналежнасць да якой-н. арганізацыі або выдаецца на памяць аб якой-н. падзеі;

2) металічны або пластмасавы кружок, якія дае права на атрыманне чаго-н., замяняе манету (напр. для аплаты праезду ў метро).