Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

но́ўтбук

(англ. notebook = запісная кніжка)

плоскі партатыўны персанальны камп’ютэр з вадкакрышталічным дысплеем.

ноў-ха́у

(англ. know-how, ад know = ведаць + how = як)

1) сукупнасць тэхнічных ведаў і вопыту, неабходных для ажыццяўлення якога-н. вытворчага працэсу; кампетэнцыя, набытая працяглым вопытам;

2) камерцыйная, тэхнічная, тэхналагічная інфармацыя ў выглядзе спецыяльнай тэхнічнай дакументацыі, вытворчага вопыту.

нувары́ш

(фр. nouverau riche = новы багач)

асоба, якая спрытна і лоўка абагацілася на спекуляцыях.

нуды́зм

(фр. nudisme, ад лац. nudus = голы)

прапаганда культу аголенага цела.

ну́нцый

(лац. nuntius)

пастаянны дыпламатычны прадстаўнік рымскага папы пры ўрадзе якой-н. дзяржавы.

ньюсме́йкер

(англ. newsmaker, ад news = навіны + make = рабіць)

чалавек (палітычны дзеяч, артыст, спартсмен і г. д.), які ў той ці іншы момант становіцца аб’ектам увагі журналістаў як асоба, што цікавіць чытачоў і гледачоў.

ньюсру́м

(англ. newsroom, ад news = навіны + room = пакой)

аддзел навін ва ўстановах сродкаў масавай інфармацыі (на тэлебачанні, радыё, у рэдакцыі газеты).

ньюс-рэ́ліс

(фр. news-relise)

тэхнічныя дадзеныя аб тавары, аб самой кампаніі, якія дазваляюць спажыўцу атрымаць шырокую інфармацыю аб прадмеце размовы.

нэтэтыке́т

(англ. netetiquette, ад net = сетка + фр. etiquette = этыкет)

правілы паводзін у камп’ютэрных сетках.

ню

(фр. nu = голы)

адлюстраванне аголенага чалавечага цела ў выяўленчым мастацтве.