Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ліфт

(англ. lift)

машына з кабінай для вертыкальнага перамяшчэння людзей, грузаў у шматпавярховых дамах, шахтах і інш.

лі́фтынг

(англ. lifting)

падцяжка скуры на твары, касметычная або хірургічная.

ліцэ́й

(лац. lyceum, ад гр. Lykeion = школа ў Афінах, дзе вучыў Арыстоцель)

сярэдняя агульнаадукацыйная навучальная ўстанова ў некаторых краінах Заходняй Еўропы, Расіі, Беларусі.

ліцэ́нзія

(лац. licentia = права, дазвол)

1) дазвол кампетэнтнага дзяржаўнага органа на прывоз тавараў або іх вываз за граніцу;

2) дазвол на выраб якой-н. прадукцыі, выкарыстанне вынаходніцтва, арганізацыю якога-н. віду дзейнасці.

ло́бі

(англ. lobby = кулуары)

група прадстаўнікоў эканамічна моцных структур, якія аказваюць уплыў на палітыку дзяржавы (напр. нафтавае л. у парламенце).

ло́джыя

(іт. loggia)

1) адкрытая галерэя, якая прымыкае да будынка;

2) балкон жылога дома ў выглядзе нішы.

ло́жа

(фр. loge)

1) месца ў тэатральнай зале вышэй за партэр, аддзеленае для некалькіх асоб;

2) аддзяленне масонскай арганізацыі.

ло́зунг

(ням. Losung)

зварот, які ў лаканічнай форме выражае кіроўную ідэю, палітычнае патрабаванне, а таксама плакат з такім зваротам.

лот

(англ. lot)

партыя тавару, выстаўленая на аўкцыёне або на біржы для продажу.

лунаці́зм

(н.-лац. lunatismus, ад лац. luna = Месяц)

тое, што і самнамбулізм.